30.06.2022
День независимости.

Са святам, Беларусь!

Беларусь святкуе Незалежнасць ‒
Свят няма на свеце даражэй.
Любім мы краіну, як належыць,
І свабоду нашу беражэм.

Ураджаі ў полі выспяваюць,
Будзе з хлебам беларускі стол.
Працу тут шануюць і вітаюць,
Ведаюць аб гэтым навакол.

Прыгажэюць гарады і сёлы,
Чысціня паўсюдна, аж блішчыць.
А народ прыбраны і вясёлы…
Ёсць і выпіць, ёсць і закусіць.

У гэты дзень на плошчах песні, танцы,
Весяляцца вёскі, гарады.
Зіхаціць багатае ўбранства,
Што здзяйснялі працай праз гады.

Усіх на Свята шчыра запрашаем,
Хто з дабром прыедзе ‒ будзе госць.
Як сям’ю, краіну паважаем,
Бо ў краіне нашай Бацька ёсць!